Фільтраваць
Імёны
Падзеі
Помнікі
Рэгіён
Прадметы
Установы
Спадчына: Вучоныя

Іван Іванавіч Антановіч нарадзіўся 3 красавіка 1937 г. у в. Дамашы Баранавіцкага павета Навагрудскага ваяводства (цяпер Ляхавіцкага раёна Брэсцкай вобласці) у сялянскай сям’і. У пяцігадовым узросце страціў бацьку, маці засталася з трыма дзяцьмі на руках, але потым зноў выйшла замуж і нарадзіла яшчэ трох дзяцей. Пасля вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў Іван пайшоў у першы класс мясцовай чатырохгадовай школы. Гэту дату — 1 верасня 1944 г. — ён лічыць адной з самых важных у яго жыцці.

Аляксандр Уладзiмiравiч Руцкі нарадзіўся 27 студзеня 1932 г. у в. Бартнікі Баранавіцкага павета Навагрудскага ваяводства (цяпер Баранавіцкага раёна Брэсцкай вобласці) у сям’і селяніна. З дзяцінства вырашыў стаць урачом. Пасля заканчэння сярэдняй школы ў 1949 г. паступіў у Мінскі дзяржаўны медыцынскі інстытут, які скончыў у 1955 г.

Антон Фёдаравіч Равінскі нарадзіўся 13 сакавіка 1952 г. у вёсцы Краглі Ляхавіцкага раёна Брэсцкай вобласці. У 1972 г. скончыў фізіка-матэматычны факультэт Мінскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута імя А. М. Горкага.

Вадзім Іосіфавіч Пасюкевіч нарадзіўся 23 сакавіка 1932 г., у в. Зялёная Гарадзішчанскай гміны Навагрудскага павета (цяпер Гарадзішчанскага пасялковага савета Баранавіцкага раёна Брэсцкай вобласці). Пасля заканчэння сярэдняй школы год працаваў у сельскай школе настаўнікам.

Васіль Васільевіч Бушчык нарадзіўся 26 лютага 1952 г. у в. Вяршок Баранавіцкага раёна Брэсцкай вобласці. Сваю працоўную дзейнасць Васіль Бушчык пачаў у сямнаццаць гадоў: настаўнічаў у васьмігадовай школе, быў прызначаны дырэктарам Ляскоўскай пачатковай школы Баранавіцкага раёна.

Мікалай Васільевіч Шкут нарадзіўся 1 сакавіка 1937 г. у в. Сялявічы Баранавіцкага павета Навагрудскага ваяводства (цяпер Баранавіцкага раёна Брэсцкай вобласці). У 1959 г. скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт імя У. І. Леніна, у якім у 1957 г. была адкрыта кафедра вылічальнай матэматыкі, а ў 1958 г. створаны матэматычны факультэт.

Сцяпан Дзмітрыевіч Зінчук нарадзіўся 12 красавіка 1937 г. у в. Астромічы Кобрынскага павета Палескага ваяводства (цяпер Кобрынскага раёна Брэсцкай вобласці) у сялянскай сям’і. Спачатку вучыўся ў Астроміцкай школе, сямігодку закончыў у в. Мухаўлокі, працягваў вучобу ў сярэдняй школе № 2 г. Кобрына.

Марыя Аляксееўна Мартынава нарадзілася 23 студзеня 1952 г. у г. Кобрыне Брэсцкай вобласці. Бацька, Аляксей Міхайлавіч Мартынаў (1904–1999), даследчык гісторыі Кобрыншчыны, першы дырэктар Кобрынскага ваенна-гістарычнага музея імя А. В. Суворава, ганаровы грамадзянін г. Кобрына. Ад бацькоў яна атрымала любоў да кніг, рознабаковасць інтарэсаў і ўменне ладзіць з людзьмі. Калі Аляксей Міхайлавіч быў аўтарытэтам для ўсіх у пытаннях навукі і палітыкі, то маці, Лідзія Пятроўна, вядомая ў горадзе акушэрка, была аўтарытэтам у галіне медыцыны і вядзення хатняй гаспадаркі.

Мікалай Уладзіміравіч Смяховіч нарадзіўся 18 студзеня 1952 г. у в. Дзівін Кобрынскага раёна Брэсцкай вобласці ў вялікай сялянскай сямі. У цяжкія пасляваенныя гады атрымаць добрую адукацыю было вельмі складана. I таму для вясковага хлопчыка, якога з дзяцінства вабілі кнігі, накіраванне ў 1959 г.на вучобу ў Дзівінскую школу-інтэрнат было сапраўдным шчасцем. Да дзевятага класа Мікалай ужо дакладна вызначыўся з будучай прафесіяй ён марыў быць гісторыкам.

Міхаіл Арсенцьевіч Макарук нарадзіўся 1 студзеня 1947 г. у в. Мацы Кобрынскага раёна Брэсцкай вобласці. У 1969 г. з адзнакай закончыў Віцебскі ветэрынарны інстытут. Працаваў галоўным ветэрынарным урачом саўгаса «Жабінкаўскі» Брэсцкай вобласці.

Старонка 5 з 21